Сяргей Гурыеў: Беларусы стаміліся ад эканомікі Лукашэнкі
Больш за 60 эканамістаў склалі адкрыты ліст да грамадскасці Беларусі, дзе выказалі гатовасць дапамагчы новай уладзе ў распрацоўцы праграмы рэформаў. Асноўныя прынцыпы і палажэнні будучых зменаў былі прэзентаваныя ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальнцітва.
Кажа адзін з падпісантаў, расейскі эканаміст Сяргей Гурыеў:
-Я не хацеў бы гаварыць пра тое, што людзі, якія не знойдуць сябе ў Беларусі, хутка з’едуць і будуць працаваць у Польшчы. Я б хацеў, канешне, убачыць стварэнне новых працоўных месцаў беларускімі прадпрымальнікамі, у тым ліку і за кошт перанавучання тых людзей, якія страцяць працу. Таму што будзе стварэнне лічбавых працоўных месцаў. Таму размова ідзе, магчыма, пра сотні тысяч людзей. І гэтым людзям спатрэбіцца перанавучанне. Таму пра гэта трэба думаць ужо зараз.
З адкрытым лістом эканамістаў да грамадскай супольнасці Беларусі можна азнаёміцца на сайце beleconomy.com.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа