Сяргей Калечыц павышаны да першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка



Сяргей Калечыц вызвалены ад пасады намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка і прызначаны першым намеснікам старшыні праўлення. Адпаведны ўказ падпісаў 28 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведаміла яго прэс-служба.

Даведка. 47-гадовы Сяргей Калечыц скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У Нацбанку з 1995 года. У 2011 годзе стаў членам праўлення, у 2013-м — намеснікам старшыні праўлення. Пасада першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка была вакантнай з 29 студзеня 2018 года пасля звальнення Тараса Надольнага.

БелаПАН

Фота: belta.by