Сёлета Беларусь плануе здабыць 1,67 млн тон нафты
У 2018 годзе ў Беларусі плануецца здабыць 1,67 млн тон нафты, паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык 30 верасня ў эфіры праграмы „Тыдзень” тэлеканала СТВ.
Ён дадаў, што ў 2017 годзе здабыча нафты ўзрасла на 5 тыс. тон і склала 1,65 тыс. тон. „Мы паставілі сабе задачу, каб як мінімум прырастаць запасамі на ўзроўні здабычы”, — адзначыў кіраўнік Мінпрыроды.
Чыноўнік таксама паведаміў, што сёлета ў Беларусі зафіксаваны рост запасаў па будаўнічых мінералах, пітной вадзе і многіх іншых кірунках. „Разам з тым асноўным і галоўным кірункам працы НПЦ па геалогіі з’яўляецца, безумоўна, пошук нафты, газу і іншых карысных выкапняў, якія запатрабаваныя як на ўнутраным рынку, так і на знешнім”, — падкрэсліў Худык.