Сёлета на БелАЭС скончаць асноўную будоўлю і завязуць ядзернае паліва



Працэс будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы перайшоў у актыўную стадыю мантажу абсталявання і правядзення пусканаладачных работ. У 2018 годзе гэтыя работы трэба скончыць і завезці ядзернае паліва – такую задачу паставіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык 21 лютага на калегіі Міністэрства энергетыкі, перадае БелТА.

Паводле заявы намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, у кожнага беларускага і расейскага субпадрадчыка будаўніцтва ёсць узгодненыя памесячныя планы работ. Цяпер на пляцоўцы працуе 6 тысяч чалавек, і колькасць персаналу будзе расці «ў адпаведнасці з графікам намечаных работ».

«Галоўнай нашай мэтай з’яўляецца гарантаванне бяспекі станцыі, таму мы вельмі жорстка кантралюем выкананне будаўнічых, мантажных работ, не дапускаем ніякіх адхіленняў ад праектнай дакументацыі. Арганізаваны строгі кантроль па ўсіх прыступках кантролю, прапісаным у планах якасці. Вядзецца жорсткі кантроль абсталявання на заводах-вытворцах», — дадаў Міхадзюк.

Беларускае Радыё Рацыя