Сёлета на Берасцейшчыне скарацілі больш за 60 тысяч працоўных
На 20 працэнтаў больш звольнілі сёлета працаўнікоў на Берасцейшчыне, чым прынялі. Агулам прадпрыемствы вобласці скарацілі больш за 60 тысяч працоўных.
Старшыня абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі падкрэслівае, што эканамічная сітуацыя такая, што далейшае развіццё падзей бачыцца ў негатыўным святле:
– На жаль, гэтая негатыўная тэндэнцыя працягвае захоўвацца, нягледзячы на ўсе завярэнні прэзідэнта краіны, ураду краіны, чыноўнікаў рознага ўзроўню. Гэтая тэндэнцыя працягваецца як негатыўная з’ява. Гэта ўсё кажа пра стан развіцця эканомікі, які ёсць у Беларусі, у тым ліку і Берасцейскай вобласці.
Адзначым, што найбольшая колькасць чалавек была прынятая на працу ў галіне паслуг, на другім месцы – сфера інфармацыі і сувязі, а таксама прадпрыемствы горназдабыўчай прамысловасці.
Беларускае Радыё Рацыя