Сёлета ў Беларусі на вытворчасці загінула больш за 100 чалавек



За восемь месяцаў гэтага году ў Беларусі на прадпрыемствах загінуў 101 чалавек. 1089 работнікаў атрымалі траўмы. Пра гэта сведчыць свежая статыстыка ад Міністэрства працы.

– Гэта значна болей, чым за той жа перыяд мінулага году. Тады за 8 месяцаў на прадпрыемствах загінула 86 работнікаў. Пры гэтым, паводле той жа мінпрацы, больш чым у палове смяротных выпадкаў вінаватыя самі работнікі. Пра гэта ў ведамстве заяўлялі ў чэрвені. Самымі небяспечнымі сферамі дзейнасці, па версіі дзяржфедэрацыі прафсаюзаў, з’яўляецца сельская гаспадарка, будаўніцтва і прамысловасць. А самыя небяспечныя прафесіі – кіроўца, слесар, жывёлагадоўца і трактарыст.

Паводле афіцыйнай статыстыцы ў лідарах па смяротных выпадках была Менская вобласць, там за мінулы год на прадпрыемствах загінула 39 чалавек.

Беларуская Радыё Рацыя