“Сёння даводзіцца эканоміць на ўсім…”
1 лютага ў сталічным Палацы мастацтваў адкрылася выстава-кірмаш, дзе тавары айчынных вытворцаў можна набыць са значнымі зніжкамі.
У такіх месцах звычайна збіраюцца пенсіянеры, якія вымушаны жыць на свае невялікія пенсіі, а таму зберагаюць кожную капейку.
“Свіное рагу тут каштуе 29.600, гэта не вельмі дорага, – распавядае Таццяна Іванаўна Карповіч, якая прыехала “на закупы” аж з іншага краю горада. – Сёння даводзіцца эканоміць на ўсім…”
Нехта купляе абутак, хтосьці – беларускі трыкатаж…
Натуральна, што склады айчыннай прадукцыі пенсіянеры разгрузіць не ў стане, але, як кажуць, хоць нешта можна прадаць. А людзям – набыць па больш-меньш годнай цане.
Выстава працягнецца да 11 лютага.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара