Сёння многія рынкі ў Беларусі не працуюць
Сёння многія рынкі ў Беларусі не працуюць. Папярэдне вядома, што на адным з рынкаў Менску не адкрыліся 99% павільёнаў, працуюць адзінкі. Таксама ІП не адкрыліся сёння ў Лідзе, Баранавічах, Магілёве, Віцебску, Гомелі.
Так у Баранавічах па ўсім горадзе зачыненыя гандлёвыя павільёны. Прадпрымальнікі абвясцілі, што ставяць сваю дзейнасць на паўзу да таго часу, пакуль не атрымаюць выразнага тлумачэння, як далей прымяняць механізм цэнаўтварэння, – паведаміла мясцовае выданне „Наш край”.
Выданне „Інтэкс-прэс” прыводзіць словы адной з прадпрымальніц. Тая кажа: „Не будзем гандляваць да выхадных дакладна. А сэнс цяпер працаваць, толькі сабе на страты! Пры такім цэнаўтварэнні заплаціш падаткі, арэнду, заробак прадаўцу, за месца на рынку і ўсё – ідзе ў мінус”, – патлумачыла спадарыня.
На мінулым тыдні пастановай урада было ўведзенае рэгуляванне цэн як на айчынныя, так і на імпартныя тавары.