Танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды



Танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„У порт Клайпеды 5 чэрвеня ў 23 гадзіны прыбыў і стаў пад разгрузку танкер з 77 тыс.т амерыканскай нафты гатунку Bakken”, – паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Далей нафта будзе накіравана па чыгунцы на наваполацкі НПЗ – ААТ „Нафтан”.

„Гэта 12-я танкерная пастаўка ў бягучым годзе ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Агульны аб’ём танкерных паставак перасягнуў ужо 1 млн т нафты”, – удакладніў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, танкер выйшаў з порта Beaumont (Техас) 16 траўня. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.

belta.by