Татальныя праверкі на гарадзенскіх рынках
Апошнія два тыдні на гарадзенскіх рынках амаль штодня праверкі і канфіскацыя тавару. Як вынік – шматлікія прадпрымальнікі вымушаныя плаціць штрафы, паведамляе «Радыё Свабода».
Найбольш гучная канфіскацыя адбылася на рынку «Паўднёвы»: у прадпрымальнікаў забралі тавару больш чым на 75 мільёнаў рублёў. На «Цэнтральным» рынку прадпрымальнікі кажуць, што гандляваць немагчыма, атмасфера ў сувязі з праверкамі нервовая, многія па-просту не выходзяць на працу.
З мінулага тыдня пачаліся кантрольныя закупкі, а пазней прыходзілі праверкі з канфіскацыяй – расказалі гандляры. Правяраюць, між іншым, наяўнасць сертыфікатаў на тавары, а іх маюць толькі каля 5 % індывідуальных прадпрымальнікаў.
Фота grodno.in