Таццяна Манёнак: Баларусь спрабуе вырашыць страгэтчныя задачы
Беларускі бок намагаецца не толькі знізіць кошты на газ і выгандляваць большыя пастаўкі расейскай нафты, але і вырашае задачы больш стратэгічныя.
Эканамічны аглядальнік газеты „Беларусы і рынак” Таццяна Манёнак гэтым тлумачыць зацягнутыя перамовы па пастаўках энергарэсурсаў, якія цягнуцца з пачатку мінулага года.
– Перш за ўсё стратэгічна дамовіцца аб умовах пастаўкі газу ў Беларусь, улічваючы неабходнасць стварэння з 1 ліпеня 2019 года адзінага энергетычнага рынка. Гэта складана хутка вырашыць. Спрабуюць знайсці нейкія кампрамісныя падыходы, бо не толькі Расея панесла страты ў выніку таго, што Беларусь не даплочвае за газ, але і сама Беларусь страціла з-за таго, што Расея не дапаставіла сур’ёзны аб’ём нафты.
У Маскве беларуская дэлегацыя вядзе перамовы па вырашэнні нафтагазавай спрэчкі. Намеснік кіраўніка Міністэрства энергетыкі Расеі Анатоль Яноўскі прагназуе, што ў перамоўным працэсе, магчыма, будуць дасягнутыя прамежкавыя вынікі. Беларускія ўлады хочуць плаціць па 73 даляры за 1000 кубаметраў газу. Гэты кошт яны называюць справядлівым. Расея ж настойвае на аплаце па кантрактнах коштах – 132 даляры за 1000 кубаметраў. Недаплата Беларусі за пастаўкі расейскага газу склала ўжо больш за 300 мільёнаў даляраў. За гэта Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя