Тавараабарот Беларусі з Еўразвязам у студзені-верасні скараціўся на 9,2%
Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза ў студзені-верасні 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам знізіўся на 9,2% да 11 млрд 722,7 млн долараў, сведчаць дадзеныя Белстата.
Экспарт тавараў у ЕЗ у студзені-верасні да аналагічнага леташняга перыяду скараціўся на 17,3% да 6 млрд 436,5 млн долараў (павелічэнне ў студзені—верасні 2018-га складала 42,6%), імпарт — вырас на 3% да 5 млрд 286,2 млн (+ 9,8%). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені—верасні 2019 года склала 1 млрд 150,3 млн долараў.
З агульнага аб’ёму экспарту ў студзені—верасні 2019 года на долю краін ЕАЭС прыпадала 43,4% (у студзені—верасні 2018-га — 40,7%), з іх на долю Расеі — 40,5% (37,8%), ЕЗ — 26,2% (30,7%), астатніх краін — 30,4% (28,6%). Імпарт з краін ЕАЭС склаў 56,3% агульнага аб’ёму імпарту (у студзені—жніўні 2018 года — 59,4%), з іх з Расіі — 55,9% (59,1%), краін ЕЗ — 18,6% (18,1%), астатніх краін — 25,1% (22,5%).
У студзені-верасні бягучага года зарэгістраваныя аб’ёмы экспартна-імпартных аперацый са 198 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 171 дзяржавы, імпартавалася прадукцыя са 182 краін.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з’яўляліся: Расея — 48,7% усяго аб’ёму тавараабароту, Украіна — 8,3%, Кітай — 6,2%, Германія — 4,2%, Вялікабрытанія — 3,9%, Польшча — 3,7%, Літва — 2,1%, Нідэрланды — 1,7%, Бразілія і Казахстан — па 1,3%, ЗША, Італія і Турцыя — па 1,2%.
Экспарт тавараў у Расею па выніках дзевяці месяцаў 2019 года склаў 9 млрд, 948,1 млн долараў ЗША, што на 3,7% больш, чым у студзені—верасні 2018-га, імпарт з Расеі — 15 млрд 890,2 млн (на 5,1% менш).
У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 1 млрд 855,2 млн долараў (на 19,1% менш), імпартавана — на 212,4 млн (на 6% менш).
Аб’ём экспарту ва Украіну склаў 3 млрд 149,3 млн даляраў (+1,8%), імпартавана ў Беларусь тавараў на 1 млрд 243,5 млн (+18,6%).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 574,8 млн долараў (-53,1%), імпартавана — на 309,5 млн (+38,3%).
Экспарт у Германію склаў 972,2 млн долараў (-10,9%), імпарт — 1 млрд 261,4 млн (-5,9%).
Аб’ём экспарту ў Літву знізіўся да 801,6 млн долараў (-6,4%), імпарту — павялічыўся да 286,9 млн (+18,4%).
У Кітай экспартавана тавараў на 544,5 млн долараў (на 79,3% больш), імпартавана з Кітая — на 2 млрд 728,8 млн (+19,7%).
Экспарт у Польшчу склаў 983,6 млн долараў (-2,6%), імпарт — 986,5 млн (+12,1%).
У Латвію экспарт склаў 328,4 млн долараў (-15,9%), імпарт — 67,6 млн (+1,8%).
Экспарт у Італію склаў 76,6 млн долараў (-13,6%), імпарт — 569,2 млн (-0,9%).
Экспарт у ЗША склаў 157,4 млн долараў (-11,8%), імпарт — 502,2 млн (+62,8%).
Аб’ём экспарту ў Францыю вырас да 82,2 млн долараў (+69,1%), імпарту — да 258,9 млн (+8,8%).
Экспарт у Турцыю знізіўся да 102,5 млн долараў (-32,2%), імпарт — да 550,5 млн (-8,5%).
Да 2017 года тавараабарот Беларусі з ЕЗ скарачаўся на працягу больш чым трох гадоў. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м ён паменшыўся на 22,3% да 11 млрд 175,7 млн долараў, у 2015 годзе зніжэнне тавараабароту склала 28,5% у параўнанні з 2014-м. У 2017 годзе тавараабарот вырас на 30%, у 2018-м — на 19,6% да 17 млрд 331,9 млн долараў.
belapan.by