Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ у студзені – чэрвені вырас на траціну
Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ ў студзені—чэрвені 2018 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічыўся на 33,1% да 8 млрд 808,4 млн долараў, сведчаць звесткі Белстата.
Да мінулага года тавараабарот з ЕЗ зніжаўся на працягу больш як трох гадоў. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м ён скараціўся на 22,3% да 11 млрд 175,7 млн долараў, у 2015 годзе зніжэнне склала 28,5% у параўнанні з 2014-м.
Прырост назіраецца з лютага 2017 года. Паводле вынікаў мінулага года тавараабарот вырас на 30%, у студзені 2018 года — на 64,1%, у студзені—лютым — на 58,6%, студзені—сакавіку — на 49,9%, студзені—красавіку — на 46,2%, студзені—маі — на 37,6%.
Экспарт тавараў у ЕС у студзені—чэрвені 2018 года да такога ж перыяду 2017-га павялічыўся на 46,7% і склаў 5 млрд 297,3 млн долараў, імпарт — на 16,8% да 3 млрд 511,1 млн. Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені—чэрвені склала 1 млрд 786,2 млн долараў.
З агульнага аб’ёму экспарту Беларусі за першае паўгоддзе 2018 года на долю краін ЕАЭС прыпала 41,9% (у студзені—чэрвені 2017 года — 47%), з іх на долю Расійскай Федэрацыі — 39,2% (44,7%), краін ЕС — 32,4% (26,4%), астатніх краін — 25,7% (26,6%).
Імпарт з краін ЕАЭС склаў 59,4% агульнага аб’ёму імпарту (у студзені—чэрвені 2017 года — 57,6%), з іх з Расеі — 59,1% (57,2%), краін ЕЗ — 18,7% (19,3%), астатніх краін — 21,9% (23,1%).
У студзені—чэрвені 2018 года зарэгістраваны экспартна-імпартныя аперацыі са 195 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 165 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 172 краін.
Як адзначыў Белстат, у студзені—чэрвені 2018 года назіралася тэндэнцыя зніжэння ступені геаграфічнай канцэнтрацыі экспартных паставак Беларусі, што абумоўленае змяншэннем удзельнай вагі Расійскай Федэрацыі ў агульным аб’ёме беларускага экспарту. Пры гэтым ступень геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту застаецца высокай.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені—чэрвені 2018 года былі: Расія — 49,8% ад усяго аб’ёму тавараабароту, Украіна — 7,3%, Вялікабрытанія — 4,9%, Кітай — 4,8%, Германія — 4,6%, Польшча — 3,7%, Нідэрланды — 3,1%, Літва — 2%, Турцыя — 1,5%, Італія і Казахстан — па 1,2%, Бразілія — 1%.
Экспарт тавараў у Расею паводле вынікаў шасці месяцаў 2018 года склаў 6 млрд 408,5 млн долараў ЗША, што на 4,8% больш, чым у студзені—чэрвені 2017-га, імпарт з Расеі — 11 млрд 77,4 млн (на 24,4% больш).
У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 1 млрд 575 млн долараў (на 28,8% больш), імпартавана — на 147,9 млн (на 35,7% больш).
Аб’ём экспарту ва Украіну склаў 1 млрд 848 млн долараў (на 19,1% больш), імпартавана ў Беларусь на 718,8 млн (на 28,6% больш).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 942,7 млн долараў (у 2,3 разу больш за паказчык студзеня—чэрвеня 2017 года), імпартавана — на 151 млн (на 15,1% больш).
Экспарт у Германію склаў 710 млн долараў (на 37,6% больш), імпарт — 913,4 млн (на 24,1% больш).
Аб’ём экспарту ў Літву вырас да 544,9 млн долараў (на 47,6%), імпарт павялічыўся да 161,2 млн (на 11,3%).
У Кітай экспартавана тавараў на 209 млн долараў (на 26,4% больш), імпартавана — на 1 млрд 461,5 млн (на 29% больш).
Экспарт у Польшчу склаў 675 млн долараў (на 39,8% больш), імпарт — 630,7 млн (на 12,5% менш).
У Латвію экспарт склаў 254,9 млн долараў (на 46,4% больш), імпарт — 46,2 млн (на 4,3% больш).
У Італію экспартавана на 59,5 млн долараў (на 31,5% больш), імпартавана — на 376,2 млн (на 32,8% больш).
Экспарт у ЗША склаў 121,9 млн долараў (на 24,2% больш), імпарт — 209,6 млн (на 30,6% больш).
Аб’ём экспарту ў Францыю вырас да 30 млн долараў (на 16,6%), імпарту — да 165,1 млн (на 19,6%).
Экспарт у Турцыю павялічыўся да 105,6 млн даляраў (на 57,2%), імпарт — да 424,4 млн (на 6,8%).