Таваразварот Беларусі з краінамі Еўразвяза вырас на 28,8%
Таваразварот Беларусі з краінамі Еўразвяза ў студзені—сакавіку 2021 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2020 года вырас на 28,8% да 3 млрд 541,8 млн даляраў, сведчаць дадзеныя Белстата.
Экспарт тавараў у ЕЗ вырас на 86,5% да 2 млрд 88 млн даляраў, імпарт — знізіўся на 10,8% да 1 млрд 453,8 млн. Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі за тры месяцы 2021 года склала 634,2 млн даляраў.
З агульнага аб’ёму беларускага экспарту за тры месяцы гэтага года на долю краін ЕАЭС даводзілася 44,4% (у студзені—сакавіку 2020-га — 51,2%), Расеі — 42% (48,2%), ЕЗ — 25,4% (17%), астатніх краін — 30,2% (31,8%). Імпарт з краін ЕАЭС склаў 55,4% агульнага аб’ёму імпарту (у студзені—сакавіку 2020 года — 47,7%), з Расеі —54,9% (47,2%), ЕЗ — 16,5% (21,2%), астатніх краін — 28,1% (31,1%).
За студзень—сакавік 2021 года зарэгістраваныя экспартна-імпартныя аперацыі са 182 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 152 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 161 краіны.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі: Расея — 48,7% усяго аб’ёму тавараабароту; Украіна — 7,3%; Кітай — 6,9%; Германія — 4,4%; Польшча — 4,1%; Нідэрланды — 3,7%; Літва — 2,1%; Турцыя і Казахстан — па 1,3%, Азербайджан — 1,2%, Бразілія, ЗША і Італія — па 1,1%.
Тавараабарот з Расеяй па выніках студзеня—сакавіка 2021 года склаў 8 млрд 269,4 млн даляраў, або на 21,3% больш, чым за студзень—сакавік 2020 года, экспарт — 3 млрд 448,3 млн даляраў (+8,3%), імпарт — 4 млрд 821,1 млн (+32,8%).
У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 59,6 млн даляраў (-68,8%), імпартавана з гэтай краіны — на 51,6 млн (+27,1%). Тавараабарот знізіўся на 52% да 111,2 млн даляраў.
Тавараабарот з Украінай склаў 1 млрд 245,2 млн даляраў (+14,2%), экспарт — 932,8 млн (+33,6%), імпарт — 312,4 млн (-20,4%).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 542,3 млн даляраў (у 4 разы больш), імпартавана з краіны — на 80,9 млн (-19,6%). Тавараабарот вырас у 2,6 разу да 623,2 млн даляраў.
Тавараабарот з Германіяй вырас на 34,8% да 742,4 млн даляраў: экспарт — у 2,5 разу да 356,1 млн, імпарт склаў 386,3 млн (-5,3%).
Экспарт у Літву вырас да 292,9 млн даляраў (+31,4%), імпарт з гэтай дзяржавы знізіўся да 59,1 млн (-50,9%). У цэлым тавараабарот вырас на 2,5% да 352 млн даляраў.
У Кітай экспартавана тавараў на 202,1 млн даляраў (у 2,3 разу больш), імпартавана з КНР — на 963,6 млн (+12,7%). Тавараабарот склаў 1 млрд 165,7 млн даляраў (+23,5%).
Тавараабарот з Польшчай вырас на 17,2% да 694,2 млн даляраў. Экспарт склаў 437,9 млн даляраў (+53%), імпарт — 256,3 млн (-16,3%).
Тавараабарот з Італіяй знізіўся на 0,1% да 183,8 млн даляраў. Экспарт склаў 28,5 млн даляраў (+34,5%), імпарт — 155,3 млн (-4,6%).
Экспарт у ЗША склаў 101,6 млн даляраў (у 2,6 разу больш), імпарт з гэтай краіны — 88,7 млн (-49,4%). Тавараабарот знізіўся на 11,3% да 190,3 млн даляраў.
Тавараабарот з Францыяй склаў 108,1 млн даляраў (+3,7%), экспарт — 29 млн (+29%), імпарт — 79,1 млн (-3,2%).
Да 2017 года тавараабарот Беларусі з Еўразвязам скарачаўся на працягу больш чым трох гадоў. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м ён паменшыўся на 22,3% да 11 млрд 175,7 млн даляраў, у 2015 годзе ў параўнанні з 2014-м зніжэнне склала 28,5%. У 2017 годзе тавараабарот вырас на 30%, у 2018-м — на 19,6% да 17 млрд 331,9 млн даляраў, у 2019 годзе — знізіўся на 9% да 15 млрд 660 млн даляраў. У 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м знізіўся на 9,2% да 11 млрд 935,7 млн даляраў.