Таваразварот Беларусі з краінамі ЕЗ скараціўся амаль на 30%



Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, таваразварот Беларусі з краінамі Еўрапейскага звяза ў студзені-кастрычніку скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года на 29,5%. За студзень-кастрычнік 2015 года экспарт у ЕЗ скараціўся на амаль 21 адсотак, імпарт — амаль на 40 адсоткаў. Станоўчае сальда склала 2 млрд. 556,9 млн. долараў.

У студзені-кастрычніку гэтага года зарэгістраваныя аб’ёмы экспартна-імпартных аперацый са 191 краінай свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 163 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 175 краін. У студзені-кастрычніку 2014 года экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляліся з 202 краінамі свету, тавары пастаўляліся на рынкі 158 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 184 краін.

Зніжэнне абумоўлена памяншэннем удзельнай вагі Расіі ў агульным аб’ёме экспарту тавараў Беларусі. Тым не менш, заяўляюць у статыстычным ведамстве, „ступень геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту характарызуецца як высокая”.