Таваразварот паміж Беларуссю і Украінай вырас на 4%
Беларусь інвеставала ў эканоміку Украіны за першае паўгоддзе 64 мільёны даляраў. Паведаміў генеральны консул Украіны ў Берасці Алег Мысык на пасяджэнні міжнароднага інвестыцыйнага форуму „Гарадзеншчына на скрыжаванні граніц”.
Пры гэтым украінскія інвестыцыі ў Беларусь склалі каля 4 мільёнаў даляраў. Дыпламат адзначыў, што нягледзячы на ваенныя дзеянні на паўднёвым усходзе Украіны, супрацоўніцтва паміж краінамі пазітыўна развіваецца.
Таваразварот вырас за паўгоддзе на 4% і склаў амаль 3 мільярды даляраў.
