Тэхналогіі і бізнэс
Парк высокіх тэхналогій Беларусі з нядаўнім увядзеннем афіцыйнага тэрміну «дыстанцыйная праца» набыў яшчэ большую прывабнасць для вядзення бізнэсу ў ІТ.
Пра новыя правілы і мажлівасці ў ПВТ падчас тэматычнай сустрэчы распавёў кіраўнік юрыдычнай IT-практыкі Станіслаў Марчыхін:
– Асноўны момант – гэта напісаць бізнэс-праект. Калі ў вас ёсць бачанне развіцця кампаніі, таго, куды вы хочаце імкнуцца, то цалкам магчыма, што вы можаце стаць рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій. Зараз працэс ужо адладжаны ўступлення. Адпаведна, нейкіх бюракратычных перашкодаў фактычна не ўзнікае. Таму я лічу, дастаткова лёгка стаць рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій.
Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з нормамі ангельскага права і парадкам прымянення ільгот Парка высокіх тэхналогій.
Беларускае Радыё Рацыя