Тэрмін уключэння першага энергаблока Астравецкай АЭС зноў адклалі



Тэрміны ўключэння ў сетку першага энергаблока Беларускай АЭС адкарэктаваныя, – напісала Міністэрства энергетыкі.

Паведамляецца, што вырашылі правесці дадатковыя работы і дыягностыку абсталявання на першым блоку станцыі з “улікам досведу эксплуатацыі аналагічнага абсталявання іншых АЭС”, – гэта афіцыйная фармуліроўка.  

“Выхад з планава-папераджальнага рамонту, на якім знаходзіўся блок, — вельмі важны і адказны этап. Мы павінны пераканацца ў тым, што ўсё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы будуць надзейна працаваць да наступнага планавага рамонту. Гэта вельмі важная задача”, — сказаў міністр Віктар Каранкевіч.

Першы блок БелАЭС увялі ў камерцыйную эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. У рэактар другога энергаблока 22 снежня 2021 года загрузілі ядзернае паліва. Тым часам вялікія праблемы застаюцца з першым блокам станцыі.

Беларускае Радыё Рацыя