Тэрміны інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму Беларусі зноў падаўжаюцца
На Нацыянальным прававым партале 22 кастрычніка апублікавана пастанова Савета міністраў № 714, якой змяняюцца дзве раней прынятыя ўрадавыя пастановы наконт інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму Беларусі — ад 1 сакавіка 2016 года № 169 і ад 18 студзеня 2019 года № 32.
Згодна са змяненнямі ў 169-ю пастанову, тэрміны будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц на базе газатурбінных установак у рамках інтэграцыі БелАЭС у Аб’яднаную энергетычную сістэму падаўжаюцца з 2016-2022 да 2016-2023 гадоў.
Змяненні ў 32-ю пастанову ўдакладняюць, што размова ідзе пра падаўжэнне з 2022 да 2023 года тэрмінаў будаўніцтва пікава-рэзервовых крыніц на Бярозаўскай ДРЭС і Лукомскай ДРЭС і на менскай ЦЭЦ-5.
Пачаткова, згодна з пастановай № 169, планавалася завяршыць інтэграцыю БелАЭС у Аб’яднаную энергетычную сістэму яшчэ ў 2020 годзе.