Тэрыторыю парку «Аўгустоўскі канал» могуць пашырыць
Пашырыць тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал” прапануюць у адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест». Сюды могуць увайсці Каробчыцы, Тарусічы, Трычы, Зарачанка, аэрапорт «Абухава».
У гэтай зоне інвестары змогуць на ільготных умовах пабудаваць рэстараны, бары, гатэлі, наладзіць вытворчасць хлебабулачных і мучных кандытарскіх вырабаў, прагулачных і спартыўных лодак, аказваць паслугі перавозчыкаў, наладзіць раздробны гандаль, разводзіць коней, а таксама арганізоўваць паляванне.
На тэрыторыі беларускай часткі Аўгустоўскага канала парк займае плошчу 5750 гектараў. Тут размешчаны 57 інвестыцыйных пляцовак. Працягласць турыстычных маршрутаў, сярод якіх дзесяць роварных, шэсць водных, тры пешыя і адзін конны, – звыш 400 кіламетраў.
На прэзентацыі дзейнасці парку, якая адбылася ў аблвыканкаме з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Калініна, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Сяргей Ткачэнка распавёў, што наведвальнасць аб’екта з 11 тысяч чалавек у 2011 годзе ўзрасла да 85 тысяч у мінулым. Пашырэнне яго тэрыторыі прыцягне сюды яшчэ больш турыстаў, а таксама інвестараў.
Што тычыцца далейшага развіцця, то ў гэтым годзе плануецца пашырыць два ўчасткі тэрыторыі СЭЗ у Гарадзенскім і Смаргонскім раёнах, стварыць ўчастак у Свіслацкім раёне і сектар у Смаргонскім.