Трафік грузавікоў у ЕЗ на беларускай мяжы ўпаў у тры разы
Паток грузавікоў, якія ідуць праз беларускую мяжу ў краіны Еўразвяза, упаў у тры разы пасля ўвядзення апошняга пакета санкцый у дачыненні да Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў ДПК.
Пры гэтым на ўезд у Латвію і Літву па-ранейшаму захоўваецца вялікая колькасць вялікагрузных аўтамабіляў. Па дадзеных ДПК на 10 раніцы, на трох пунктах пропуску з Літвой праезду чакаюць больш за 650 аўтамабіляў.
На польскім кірунку чэргаў няма.