„Транснафта” у чэрвені мае заяўкі на пастаўкі нафты толькі на Мазырскі НПЗ



«Транснафта» ажыццяўляе пастаўкі нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Беларусі ў поўнай адпаведнасці з існуючымі заяўкамі. У чэрвені такія заяўкі паступілі толькі на пастаўку нафты на Мазырскі НПЗ.

«Што тычыцца планаў транспарціроўкі (нафты) у дачыненні да беларускіх НПЗ. Як вы ведаеце, наша кампанія ажыццяўляе транспарціроўку ў адпаведнасці з заяўкамі, якія мы атрымліваем ад вытворцаў нафты. Адносна чэрвеня калі казаць, то цяпер мы маем заяўкі толькі ў дачыненні да Мазырскага НПЗ», — паведаміў віцэ-прэзідэнт «Транснафты» Сяргей Андронаў у рамках тэлефоннай канферэнцыі з аналітыкамі і інвестарамі.

Паводле яго слоў, гэтая сітуацыя не паўплывае на паказчыкі аперацыйнай дзейнасці кампаніі, перадае АФН.

Раней паведамлялася, што «Транснафта» ў траўні планавала знізіць пастаўкі нафты ў Беларусь удвая, да 608 тыс. тон.

Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ «Нафтан», якія дзейнічалі з кастрычніка 2015 года. Па дадзеных Мінфіна, да завяршэння 45-дзённага перыяду 3 чэрвеня 2021 года дазваляюцца толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэння з імі супрацоўніцтва.

Цалкам санкцыі ЗША ўступаюць у сілу заўтра, 3 чэрвеня 2021 года.