«Транснафце» не падабаюцца новыя беларускія тарыфы



Расейская «Транснафта» палічыла абгрунтаваным рост тарыфаў па двух ветках найбуйнейшага магістральнага нафтаправода «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, але па тарыфах значна меншага памеру, чым прапаноўвае беларускі бок. Беларускі бок павінен адказаць да 25 снежня. Раней Беларусь паведаміла «Транснафце» аб намеры павысіць тарыф на транспарціроўку нафты на 20,5%.

Паводле словах афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Ігара Дзёміна, у „Транснафце” быў праведзены аналіз прадстаўленых матэрыялаў і падрыхтаваны прапановы па велічыні тарыфаў у 2017 годзе. Гэта было зроблена ў адпаведнасці з дзейнай методыкай змены тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, а таксама па выніках рабочых сустрэч спецыялістаў „Транснафты” з прадстаўнікамі „Полацктранснафта Дружба” і „Гомельтранснафта Дружба”.

„Намі таксама было накіравана кожнай з кампаній экспертнае заключэнне па пытанні ўстанаўлення ставак тарыфаў на паслугі, якое ўключае пазіцыю „Транснафты” па дадзеных, выкарыстаных у разліках беларускімі калегамі”, — сказаў Дзёмін.

Паводле яго слоў, кампанія 23 снежня накіравала беларускім трубаправодным кампаніям свае прапановы. Беларускі бок павінен адказаць да 25 снежня. „Мы чакаем адказу ад беларусаў. Калі яны не пагодзяцца з нашымі прапановамі, то звернемся ў ФАС Расеі”, — адзначыў прадстаўнік „Транснафты”.

Як паведамляў БелаПАН, раней Беларусь паведаміла „Транснафце” аб намеры павысіць тарыф на транспарціроўку нафты на 20,5%.

У гэтым годзе Беларусь ужо збіралася павысіць тарыфы на транзіт расейскай нафты. Дакумент аб іх павышэнні ў сярэднім на 50% павінен быў набыць моц 11 кастрычніка, аднак напярэдадні, 10 кастрычніка, віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў аб адмене павышэння тарыфаў на транзіт расейскай нафты ў абмен на аднаўленне аб`ёмаў паставак нафты з Расеі.

Згодна з беларуска-расейскімі дамоўленасцямі па вырашэнні нафтагазавага канфлікту да 20 кастрычніка Менск павінен быў пералічыць 281 млн долараў у якасці запазычанасці за пастаўлены расейскі прыродны газ. Аднак гэтага не адбылося.

Чакалася, што пытанне будзе ўрэгуляваны пасля візіту ў Менск прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева 28 кастрычніка, а таксама пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 22 лістапада ў Маскве.