«Транснефть» узгадніла з Мазырскім НПЗ кампенсацыю за «брудную» нафту



Расейская кампанія «Транснефть» узгадніла памер выплатаў Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу за пастаўкі «бруднай» нафты, заявіў 30 красавіка падчас тэлеканферэнцыі першы віцэ-прэзідэнт «Транснефти» Максім Грышанін, паведамляе Інтэрфакс.

Раней «Транснефть» зацвердзіла гранічны памер выплат на ўзроўні 15 даляраў за 1 барэль некандыцыйнай нафты. У красавіку 2019 года беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы атрымалі партыю няякаснай нафты з Расеі. Расейскі бок прызнаў факт паставак няякаснай нафты, у Расеі завялі крымінальную справу аб забруджванні нафты. Але пра кампенсацыю дамовіліся толькі праз 10 месяцаў.

Сцвярджалася, што ў Беларусь трапілі 1,2 млн тонаў бруднай нафты. кампенсацыя мае скласці каля 131,1 млн даляраў. «Белнафтахім» мінулым летам патрабаваў 155 млн даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя