Транспартная авіякампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву з-за санкцый
Беларуская дзяржаўная транспартная авіякампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву пасля таго, як была ўключана ў санкцыйны спіс ЗША.

З гэтага часу грузавы перавозчык называецца «ТАЕ Авія», піша АФН.
Змена назвы была зарэгістраваная ў канцы мінулага года па выніках адпаведнага рашэння ўласнікаў авія грузаперавозчыка.
Кампанію «Трансавіяэкспарт» абвінавачвалі ў тым, што яна дастаўляе зброю і боепрыпасы ў розныя рэгіёны свету, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.
