Транзіт тавараў праз Беларусь у I квартале павялічыўся на 7,9%
Праз мытную мяжу Беларусі ў I квартале 2019 года перамешчана амаль 14,5 млн тон транзітных тавараў, што на 7,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
„Колькасць перамешчаных тавараў павялічылася, што сведчыць пра паляпшэнне транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнні спрыяльных умоў для перасячэння мытнай мяжы”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Найбольшая колькасць – гэта тавары, які дастаўляюцца ў Расею або якія ідуць з гэтай краіны, яны складаюць больш за 82% ад агульнага транзіту праз Беларусь.
Доля партый тавараў, што патрапляе пад мытную працэдуру мытнага транзіту, час выпуску якіх не перавысіла 10 хвілін, склала 84% .