Траса М6 (Менск – Гародня) пасля рэканструкцыі стане платнай



Пра гэта 2 красавіка, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў у парламенце, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

„Шостая дарога (М6 / Е28 Менск – Гародня – мяжа Польшчы (Брузгі)), якая сёння знаходзіцца на рэканструкцыі, будзе платнай”, – сказаў Анатоль Сівак.

Міністр нагадаў, што ў папярэднія гады была прынята норма – дарогі, якія рэканструююцца, становяцца платнымі. „За выключэннем другой кальцавой дарогі”, – удакладніў ён.

Зараз у Беларусі каля 1,5 тыс. км платных дарог. Як паведамлялася, да 2021 года працягласць платных дарог складзе 1 786 км.

За 2017-2020 гады ў рэспубліканскі бюджэт ад збірання платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах мяркуецца паступленне каля Br817 млн, якія будуць накіраваныя на ўтрыманне, рамонт і развіццё рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у першую чаргу – платных.

belta.by