Траціна нелегальных цыгарэт пастаўляецца ў Расею з Гародні
Траціну нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў Расеі складаюць беларускія цыгарэты, якія прадаюцца без выплаты расейскага акцызу, заявіў РИА Новости віцэ-прэзідэнт найбуйнейшага вытворцы цыгарэт JTI па карпаратыўных адносінах і камунікацыях ў Расеі Сяргей Кісялёў.
Як раней паведаміла даследчая кампанія Nielsen, доля нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў Расеі дасягнула рэкордных значэнняў: па выніках чэрвеня-ліпеня 2016 года гэты паказчык вырас у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – да 2,23%.
Беларускія цыгарэты прадстаўленыя ў розніцы па кошце 40-50 рублёў пры сярэднерыначным кошце легальнай таннай прадукцыі расейскіх фабрык ў 75 рублёў за пачак, адзначае Кісялёў.
У асобных гарадах Цэнтральнай Расеі і Сібіры аб’ём нелегальнага спажывання ацэньваецца ў 15-30% ад агульнага аб’ёму, дадаў ён.
„Адсутнасць акцызнай гарманізацыі ў ЕАЭС і неадпаведнасць аб’ёмаў вытворчасці дзяржаўнай беларускай Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі ўнутранага спажывання вывелі такія беларускія маркі, як Fest, NZ і Minsk, у пяцёрку самых запатрабаваных цыгарэтных брэндаў на нелегальным рынку … Доля прадукцыі Гарадзенскай фабрыкі ў агульнарасейскім маштабе вырасла ўдвая і склала траціну ўсяго нелегальнага спажывання ў Расеі „, – заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі-вытворцы.
Па дадзеных Nielsen, у трэцім квартале 2016 года доля цыгарэт, з якіх не выплачаны расейскі акцыз, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла больш чым у два разы і дасягнула амаль 7% агульнага аб’ёму рынка.
Паведамляе ria.ru
Фота tabak.all.biz