Цана бараля нафты Brent перасягнула $77
Цана бараля нафты Brent перасягнула $77 упершыню з лістапада 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы.
Кошт ф’ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у ліпені 2018 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане вырас на 2,8 працэнта і склаў $77,04 за бараль. Аб гэтым сведчаць даныя біржы.
Такі рост адбыўся на фоне выхаду ЗША з ядзернай здзелкі з Іранам.
Апошні раз цана такой нафты знаходзілася вышэй за $77 за бараль 27 лістапада 2014 года.
