Цана газу ў Еўропе перавысіла $1000 за тысячу кубаметраў



Цана газу ў Еўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубаметраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубаметраў. 

Увосень на фоне скачка цэнаў на газ улады некаторых краін Еўразвязу робяць надзвычайныя захады для абмежавання тарыфаў на газ і электраэнергію. Як лічаць у Крамлі, цэны збалансуе запуск «Паўночнага патоку – 2».

Нагадаем, што напярэдадні Будапешт падпісаў з «Газпромам» новы кантракт на пастаўку газу, разлічаны на 15 гадоў. МЗС Украіны заявіла, што «здзіўлена і расчаравана» рашэннем Вугоршчыны дамовіцца аб пастаўках газу ў абыход Украіны. Раней угоду аб «Паўночным патоку – 2» заключылі ЗША і Нямеччына. Пагадненне дазволіць завяршыць будаўніцтва расейскага газаводу без увядзення дадатковых амерыканскіх санкцый.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mirnov.net