Цана на газ у Еўропе дэманструе рэкорды
У Еўропе цана на прыродны газ упершыню перавысіла рысу дзве тысячы даляраў за 1000 кубаметраў, сведчаць звесткі лонданскай біржы ICE.
Паводле інфармацыі на 15:08 паводле менскага часу кошт тысячы кубаметраў газу складаў 2067 даляраў, паведамляе РБК.
Папярэдні рэкорд 1900 даляраў за 1 тысячу кубаметраў быў зафіксаваны 6 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя