Цана на нафту Brent упала да 61 даляра за бараль
Цана на нафту паўночнаморскай маркі Brent раніцай, 23 лістапада 2018 года, упала да 61,86 даляра за бараль.
Па стане на 9:30 па менскім часе, цана за бараль Brent складае 61,86 даляраў за бараль. Гэта на 2,5% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.
Зніжэнне кошту на нафту адбылося пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб далейшых адносінах з Саудаўскай Аравіяй.
Учора днём кошт нафты Brent знаходзіўся на ўзроўні 63,23 даляраў за бараль.
