Цана на нафту рэзка вырасла



Цана на нафту істотна вырасла пасля таго, як амерыканцы ракетным ударам забілі іранскага камандуючага.

Пентагон пацвердзіў, што ракетны ўдар, у выніку якога быў забіты камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння “Аль-Кудс” Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касэм Сулеймані, быў здзейснены па распараджэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.  Знішчэнне Сулеймані стала адказам на атаку на пасольства ЗША ў Багдадзе.

Адразу пасля навіны пра знішчэнне Сулеймані падскочылі цэны на нафту. Кошт ф’ючарса нафты маркі Brent вырас на 2,84% — і склаў 68 даляраў 13 цэнтаў, паведамляе Reuters. Калі Іран адкажа ўдарам на ўдар і адбудзецца эскалацыя канфлікту, нафта падаражэе яшчэ больш.