Цана нафты маркі Brent апусцілася ніжэй за $65 за барэль



У ходзе таргоў на біржы ICE у Лондане цана нафты маркі Brent апусцілася да адзнакі $64,64 за барэль, паведамляе РБК са спасылкай на дадзеныя таргоў.

У папярэдні раз цана нафты Brent знаходзілася на гэтым узроўні ў сакавіку 2018 года.

За два месяцы барэль Brent патаннеў больш чым на $20. За аўторак, 13 лістапада, падзенне склала больш за 7%.

Амерыканская нафта маркі WTI таксама патаннела. Папярэднія таргі зачыніліся на ўзроўні $60 за барэль.

Падзенне цаны нафты адбылося пасля публікацыі дакладу АПЕК, у якім арганізацыя ўзняла прагноз па здабычы нафты на 2018 і 2019 гады. Таксама адзначалася павелічэнне здабычы ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем. Рынкавыя гульцы зрэагавалі на лішак прапановы, і цана барэля пайшла ўніз.

zviazda.by