Цана звадкаванага газу для насельніцтва павышана на 20,4%
Цана на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву, павышана на 20,4%. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі ад 22 сакавіка 2016 года № 14, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, 1 красавіка цана на газ звадкаваны для запраўкі газавых балонаў аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, павышаецца з 5.400 да 6.500 рублёў за 1 кг.
Павышэнне коштаў на звадкаваны газ у малалітражных балонах не датычыць звадкаванага газу, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах аб’ёмам 50 літраў (21 кг), цэны на які рэгулююцца Саветам міністраў Беларусі.
Раней цэны на звадкаваны газ павышаліся 1 снежня 2014 года ў 2,1 разу.