Цэны на газ для Еўразвязу за лета павялічыліся ўдвая



Цэны на газ для Еўразвязу падскочылі за лета ў 2,3 раза. Урад Вялікабрытаніі 20 верасня правёў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі энергетычных і спажывецкіх груп у сувязі з рэзкім павелічэньнем цэнаў на газ. Гэтае павелічэнне прывяло да рэзкага росту рахункаў за электраэнергію для спажыўцоў, а таксама пагражае крахам многім малым энергетычным кампаніям, якія працуюць у краіне.

У ліпені-верасні 2021 году цэны на газ для краінаў Еўразвязу павялічыліся больш як удвая — да 700 даляраў за 1000 кубаметраў супраць 300 даляраў на пачатку 2021 году. У сувязі з гэтым 43 дэпутаты Еўрапарламенту накіравалі ліст у Еўракамісію з патрабаваннем правесці расследаванне магчымых парушэнняў правілаў канкурэнцыі з боку расейскай кампаніі «Газпром».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: metallurgprom.org