Цэны на камуналку могуць вырасці ўтрая
Ужо ў траўні цэны на камунальныя паслугі ў Беларусі могуць вырасці ў тры разы. У такім разе больш чым у пяць разоў павялічацца выдаткі на паслугі каналізацыі, капітальны рамонт і вода-забеспячэнне. Падаражанне закране і іншыя камунальныя паслугі.
Каардынатар экспертнай супольнасці “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч падлічвае, што ў сярэднім выдаткі сям’і з чатырох чалавек, якая жыве ў трохпакаёвай кватэры, могуць скласці амаль паўтара мільёна рублёў у месяц:
— Агулам, незалежна ад таго, якая плошча і колькі людзей пражывае на гэтай плошчы, у сярэднім розніца паміж поўным пакрыццём выдаткаў і тым тарыфам, які мы дагэтуль плацілі, прыблізна трохкратная. Тая сям’я, якая карыстаецца ў межах нормаў, але пры гэтым жыве і выкарыстоўвае электрычнасць газ і так далей, калі плаціла паўмільёна будзе плаціць прыблізна 1 мільён 400 тысячаў.
Паводле эксперта Аляксея Харкевіча, месяц травень — вельмі ўдалы з пункту гледжання падвышэння цэнаў на паслугі ЖКГ, паколькі ўвесну ня трэба будзе плаціць за ацяпленне. Асноўны цяжар выплатаў за камунальныя паслугі насельніцтва адчуе ў наступны зімовы перыяд.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belprauda.org