Цэны на курыцу зноў падскочылі
У чэрвені ў Беларусі назіраўся паскораны рост цэн на мяса. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначылі, што для такога павелічэння няма ніякіх падстаў, і вырашылі правесці антыманапольнае расследаванне. Партал TUT.BY паглядзеў, як пасля праверак змяніліся цэны на мясныя прадукты. Так, у ліпені мяса і мясапрадукты ў цэлым па краіне падаражэлі на 0,17%. А месяцам раней павелічэнне было больш істотным – амаль на 1,5%. У той жа час цэны на паўфабрыкаты з мяса птушкі ў ліпені выраслі на 6,4%, на кур – амаль на восем працэнтаў. Расследаванне адносна цэн на курыцу яшчэ працягваецца. Калі факт неабгрунтаванага падвышэння цэн будзе даказаны, то семярых вытворцаў мяса птушкі чакае пакаранне. Максімальны памер штрафу можа скласці да 10% ад гадавой выручкі.
Паводле tut.by