Цэны на цыгарэты ў Беларусі з 1 кастрычніка стануць вышэй на 4-15 капеек



У Беларусі з 1 кастрычніка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, піша «Мінск-Навіны» на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

 

На 10 капеек стануць даражэй некаторыя пазіцыі, што вырабляюцца Гарадзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман», сярод іх цыгарэты Pall Mall і Vogue. Цыгарэты Kent падаражэюць на 4-10 капеек, Rothmans — на 9-15 капеек.

«Тытунь-інвест» павялічыць кошты на 5 капеек на LD Compact Lounge і Richmond, на 10 капеек — на некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo і Sobranie, на 4-10 капеек падаражэюць Camel і Winston.

Цыгарэты Vogue, Dunhill, Pall Mall Nano Blue, якія ўвозяцца кампаніяй «Беларусьгандаль», стануць даражэй на 10 капеек, Rothmans Mix 3 in 1 — на 15 капеек.

«Інтэр Табака» не будзе павялічваць кошты.