У другой палове 2023 года цэны пачнуць расці хутчэй
Інфляцыя ў Беларусі патроху будзе зніжацца аж да лета. Але потым цэны зноў стануць расці хутчэй. Так лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

Па выніках 2022 года рост коштаў у краіне склаў амаль 13%. У ліпені інфляцыя была больш за 18%. Але ў кастрычніку ўлады пачалі жорстка рэгуляваць цэны і яна запаволілася. Таксама на зніжэнне ўзроўня інфляцыі паўплывала падзенне спажывецкага попыту.
