Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі за год павялічыліся на 11%
Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў снежні 2017 года ў параўнанні з лістападам склаў 100,5%, са снежнем 2016 года — 111,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У тым ліку індэкс цэн на інвестыцыйныя тавары склаў 101,2 і 108,1% адпаведна, на прамежкавыя тавары — 100,5 і 114,8% адпаведна.
Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 101,6%, са снежнем 2016 года — 112,2%, у тым ліку ў раслінаводстве — 104,2 і 117,2% адпаведна, жывёлагадоўлі — 100,7 і 110,3% адпаведна.
Індэкс цэн у будаўніцтве ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100,1%, са снежнем 2016 года — 108,5%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — 99,3 і 109,7% адпаведна, машыны і абсталяванне — 100,6 і 104,3%, іншыя работы і затраты — 102,1 і 114,9% адпаведна.
Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100,1%, са снежнем 2016 года — 106,5%. Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у снежні ў параўнанні з лістападам склаў 100%, гэта значыць цэны не змяніліся, са снежнем 2016 года — 106,6%.
Як паведамлялася, паводле вынікаў 2017 года зафіксаваная самая нізкая ў гісторыі суверэннай Беларусі інфляцыя — індэкс спажывецкіх цэн склаў 104,6%.