Ці атрымае Беларусь казахстанскую нафту?
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўказам №27 ўпаўнаважыў ўрад на правядзенне перамоваў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыйная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года падчас афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.