Ці будуць дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы працаваць у роўных умовах?
Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў распавёў пра тое, чаму Лукашэнка незадаволены прыватным бізнесам.
Не так даўно ён заявіў, што дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы ў Беларусі будуць ставіцца у роўныя ўмовы, але з адной папраўкай. Са слоў Лукашэнкі, будуць “рабіць акцэнт на надзейнасць і адданасць дзяржаве”.
Віктар Маргелаў: Сёння нам патрэбна знайсці тое, што нас аб’ядноўвае. І гэта трэба зрабіць вельмі хутка. Калі да гэтага не прыйдзем, то аднолькава немагчымыя ўмовы будуць і для дзяржаўных прадпрыемстваў, і для прыватных. А калі кансенсус будзе знойдзены, тады наогул не павінна быць размоў пра тое, ці займае тое ці іншае прадпрыемства прадзяржаўную лінію.
На жаль, лінія падзелу праходзіць не ў эканамічнай сферы. Таму нам адназначна трэба ісці на нейкія перамовы, дыялог, на пошук кампрамісаў і разумення адзін аднаго.
РР: Тэарэтычна можна ўявіць, што ў Беларусі могуць быць створаны аднолькавыя ўмовы для прыватнікаў і дзяржаўных прадпрыемстваў?
Віктар Маргелаў: Па вялікім рахуну, гэта павінна быць, бо ў аснове эканомікі ляжыць рынак і попыт на тваю прадукцыю альбо паслугі. Але, калі ні ў дзяржаўных прадпрыемстваў, ні ў прыватных няма заказаў, то якая тады розніца, у якіх яны ўмовах працавалі?
Таму роўныя правы ў бізнесе, безумоўна, рэальныя. Але гэта пры ўмове высокага даверу на высокім узроўні паміж удзельнікамі працэса. Гэта менавіта той выпадак.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН