Ці будуць павялічвацца золатавалютныя рэзервы?



Старшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб распавядае пра тое, у якім выпадку ў краіне могуць павялічыцца золатавалютныя рэзервы.

iosub-3010

Па выніках мая 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 43,1 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 чэрвеня 2016 г. склалі 4 271,6 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 13,8 млн. даляраў ЗША і на 1 чэрвеня 2016 г. склаў 4 617,1 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Тым часам, улады плануюць павялічыць золатавалютныя рэзервы да канца наступнага года да 5,4 млрд. долараў. Ва ўсялякім выпадку, такія арыенціры прадугледжаныя апублікаванымі ўмовамі атрымання Беларуссю крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).

Вадзім Іосуб: Я мяркую, што такія планы на наступны год маюць на ўвазе тое, што будзе атрыманы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду. Частка яго пойдзе на выплаты па бягучых даўгах, а яшчэ нейкая частка можа павялічыць золатавалютныя рэзервы. Суадносна, дасягненне гэтай мэты будзе залежыць ад таго, ці дасць МВФ доўгачаканы крэдыт. Таксама ўжо ёсць пагадненне  з ЕАЭС на 2 мільярды даляраў, з якіх 500 мільёнаў Беларусь ужо атрымала, і папаўненне ЗВР будзе залежыць ад таго, ці атрымаем чарговыя траншы па гэтаму крэдыту. Калі ўсе гэтыя пытанні вырашацца станоўча, то пастаўленая мэта абсалютна дасягальная.

РР: Як зараз вы можаце ахарактарызаваць сітуацыю з золатавалютнымі рэзервамі?

Вадзім Іосуб: Калі рэзервы параўнальныя з гадавымі выплатамі па знешняму доўгу (а ліквідная частка рэзерваў меншая за гадавыя выплаты), то гэта сведчыць пра іх нізкі ўзровень.

РР: У наступным годзе за кошт экспарту могуць павялічыць ЗВР?

Вадзім Іосуб: Экспарт будзе адным са складнікам папаўнення золатавалютных рэзерваў, але нейкага выбуховага росту ў гэтым накірунку, мяркую, чакаць не варта. За кошт аднаго экспарту на запланаваныя задачы ўлады не выйдуць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя