Ці будзе дэфолт у Беларусі?



Па ўсім свеце ў выніку крызісу чакаецца спад вытворчасці і паскарэнне інфляцыі.

Індыкатары мажлівага дэфолту ў Беларусі падчас анлайн-сустрэчы «Цэнтра новых ідэй» у Менску прадставіў эксперт Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Зміцер Крук:

На колькі прасядзе глабальная эканоміка і як доўга будзе доўжыцца крызіс – гэта самае галоўнае. Адказы на гэтыя пытанні – за межамі эканомікі, ён у сферы медыцыны. Калі будзе знойдзена вакцына, або нейкім цудам гэты вірус сам знікне. З цякучых рэчаў, за якімі можна аператыўна назіраць, напрыклад, што адбываецца з ліквіднасцю банкаў, перадусім сведчыць абменны курс – гэта такі хуткі, жывы паказчык.

Мажлівасць дэфолту ў Беларусі застаецца закладнікам сцэнару сусветнай эканомікі і залежыць ад дзяржавы, якая мусіць прымаць эфектыўныя меры.

Беларускае Радыё Рацыя