Ці будзе страйк на “Гомсельмашы”?
Чакаць страйку на “Гомсельмашы”, пакуль у пратэстах не загучаць эканамічныя лозунгі, не выпадае. Так лічыць палітык Уладзімір Кацора, які адпрацаваў на прадпрыемстве пятнаццаць год:
– Не ўсе гатовыя да палітычнага страйку, як мы гэта бачым. А ў 90-ыя гады гэта быў больш такі эканамічны страйк, патрабавалі грошай і рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. А зараз мы што патрабуем? Каб Лукашэнка сышоў, гэта першы пункт. Няма эканамічных чыннікаў у такіх патрабаваннях. Калі казаць пра “Гомсельмаш”, то гэта стратнае прадпрыемства. Яно застрайкуе, калі там месяц-два не будуць плаціць заробкі.
“Гомсельмаш” – прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці сельгастэхнікі, у прыватнасці, зернеўборачных і кормаўборачных камбайнаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
