Ці будзе ў Беларусі папера белай?
“Хаоса і спекуляцый з офіснай паперай не будзе!”, – заяўляюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У ведамстве правяраюць факты падвышэння коштаў на гэты тавар і абяцаюць неўзабаве разабрацца з пытаннем.
Па словах супрацоўніка канцылярскай крамы з Пінска Мікалая Скорыкава, папярэдне вядома, як зараз плануюць працаваць айчынныя і расейскія вытворцы паперы:
– Па апошніх дадзеных, якія ў нас ёсць, вытворцы прынялі рашэнне вырабляць паперу з нізкім узроўнем беласці. Штосьці тыпу савецкай паперы будзе, жоўтая. Калі мы прыйдзем да высновы, што папера неабавязкова павінна быць 100% беласці, то-бок гэты шэры колер нас усіх задавальняе для афіцыйных дакументаў, думаю, што праблем не будзе.
Рэзкае падвышэнне коштаў, у 5-7 разоў, на офісную паперу адбылося пасля таго, як з 1 сакавіка з Еўрапейскага Звязу ў Беларусь і Расею перасталі пастаўляць адмысловае рэчыва для адбельвання цэлюлозы. Таксама замежныя вытворцы паперы пачалі закрываць свае філіялы.
Беларускае Радыё Рацыя