Ці будзе ў ЕАЭС адзіная валюта?
Былы старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч разважае, ці будзе ў Еўразійскім эканамічным саюзе адзіная валюта.
Да 2025 году ў Еўразійскім эканамічным саюзе плануецца стварыць агульны фінансавы рынак.
Вызначаны шэрага паслуг, па якіх адзіны рынак у межах ЕАЭС пачне дзейнічаць ужо 1 студзеня 2015 году. У іх ліку – паслугі рознічнага і оптавага гандлю, рэстаранныя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя і іншыя.
Адзіны фармацэўтычны рынак медыцынскіх вырабаў запрацуе 1 студзеня 2016 году, з 2019 году пачне працаваць агульны рынак электраэнергіі, адзіны рынак нафты і газу – з 2025 году. Да гэта ж часу плануецца стварыць агульны фінансавы рынак.
Станіслаў Багданкевіч: Стварэнне агульнага фінансавага рынку – прагназуемы крок, але гэта можа азначаць адзіныя крэдытныя рэсурсы, банкі могуць прадаваць каштоўныя паперы на ўсёй тэрыторыі краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, могуць узгадняць працэнтныя стаўкі і наогул агульную фінансавую палітыку.
РР: А ці будзе адзіная валюта?
Станіслаў Багданкевіч: На апошняй стадыі – цалкам магчыма, гэта рэальна можа адбыцца. У адзінай эканамічнай прасторы разумна мець і адзіную валюту. Але трэба разумець, што тут краіна ў пэўным сэнсе губляе незалежнасць. Асабліва з улікам таго, што расейскі рубель базіруецца на сыравінным рэсурсе. Беларусі невыгодна, каб была адзіная валюта, хоць логіка эканамічнага аб’яднання па сутнасці ў адзіную дзяржава мае мэтай і ўвядзенне адзінай валюты. Тое, што зроблена ў Еўропе.
РР: Але ж не ўсе краіны Еўразвязу перайшлі на еўра…
Станіслаў Багданкевіч: Так і, наколькі мне вядома, Польшча і сёння выступае супраць еўра. У аб’яднанай Еўропы таксама ёсць вялікія эканамічныя праблемы, а ў палякаў нават падчас крызісу 2008 году не было падзення вытворчасці, а ёсць пазітыўнае развіццё. Польшча лічыць, што з нацыянальнай валютай ім лепш развівацца.
РР: Беларусь можа аказацца ў такім жа становішчы?
Станіслаў Багданкевіч: Безумоўна, таму, мяркую, беларускі бок будзе да апошняга будзе змагацца супраць адзінай валюты.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя