Ці будзе ў ЕАЭС адзіная валюта?



У Еўразійскім банку развіцця прапанавалі стварыць рэгіянальную разліковую грашовую адзінку для краін, якія ўваходзяць у склад Еўразійскага эканамічнага саюза. Назвы ў адзінай валюты, якую прапануе ўвесці Еўразійскі банк развіцця пакуль няма.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць увядзенне такой адзінай валюты непазбежным і эфектыўным крокам:

Беларусы павінны разумець, што калі ў еўрапейцаў гэта было вельмі важным, то калі ўжо захацелі адзінства з Расеяй, і гэта не мая воля, людзі за гэта галасуюць, беларусы аддалі гэтаму перавагу, і ў гэтых вось умовах агульная грашовая адзінка для Казахстана, Кіргізіі, Арменіі, Беларусі будзе шляхам наперад. Гэта будзе карысней, чым кожнаму ўласныя сурагатныя грошы трымаць.

Прыкладам падобнай валюты можа паслужыць ЭКЮ — еўрапейская валютная адзінка, якая выкарыстоўвалася на тэрыторыі Еўропы ў 1979-1998 гадах. Пакуль што ініцыятыву пра адзіную валюту падтрымлівае Казахстан, аднак гэтае пытанне яшчэ не абмяркоўвалася з усімі краінамі ЕАЭС. Цяпер для разлікаў з Расеяй выкарыстоўваюцца рублі, а паміж іншымі краінамі — даляры.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя