Ці дапаможа дзяржава іпэшнікам?



Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка акрэсліў сумныя перспектывы малога бізнесу.

Анатоль Шумчанка: У прадпрымальнікаў і на самай справе няпростая сітуацыя. Гандлю няма, значыцца няма і прыбытку. Трафік на рынках і ў гандлёвых цэнтрах значна зменшыўся, а арэнду не зніжаюць. У выніку іпэшнікам даводзіцца плаціць проста за паветра.

РР: Выйсце ёсць з гэтага тупіка?

Анатоль Шумчанка: Па-першае, неабходна зніжэнне арэндных ставак. Другое выйсце – матэрыяльная падтрымка прадпрымальнікаў дзяржавай. Мы ўжо агучылі, што патрэбна – гэта па 3 тысячы рублёў бязвыплатнай дапамогі, а таксама прадастаўленне тым, каму неабходна, крэдыта без налічэння адсоткаў.

Арэнда для некаторых крыху знізілася, а вось дзяржава дапамагаць пакуль не збіраецца.

РР: Шматлікія вымушаны будуць закрыць бізнес?

Анатоль Шумчанка: Ужо шматлікія закрыліся. Адмаўляюцца ад месцаў і сыходзяць, каб перачакаць крызіс. Можна прагназаваць значнае скарачэнне іпэшнікаў, і гэтую тэндэнцыю мы ўжо назіраем.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя